Еўрадэпутат Здраеўскі: Для ЕС у адносінах з Беларуссю важныя базавыя каштоўнасці

15/02/2016 - 17:22

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Богдан Здраеўскі, каментуючы адмену санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі, кажа, што Беларусь таксама шукала шляхі для паляпшэння адносінаў. На думку кіраўніка групы Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, гэта тлумачыцца складаным эканамічным становішчам, у якім апынулася наша краіна.

Здраеўскі кажа, што афіцыйны Мінск шукаў дапамогі ў розных месцах — у Маскве, Пекіне і Брусэлі. "Але Брусэль не пагодзіцца на тое, каб ісці на кампраміс у базавых каштоўнасцях. Мусіць быць выпраўленая сітуацыя з апазіцыяй, незалежнымі СМІ, недзяржаўнымі грамадскімі арганізацыямі. У іншым разе дапамогі ад Брусэля не будзе", — перасцерагае еўрапалітык.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі