Еўра падае і амаль зраўняўся па кошце з доларам

08/07/2022 - 09:40
На таргах у пятніцу курс еўра асеў ніжэй за $1,01 / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Курс еўра асеў ніжэй за $1,01, піша расійскі "Коммерсант". Такім чынам, гэтыя валюты амаль зраўняліся ў кошце. Такога не было са снежня 2002 года.

На старце таргоў на Беларускай валютнай біржы еўра і долар губляюць у адносінах да беларускага рубля. Але еўра таннее хутчэй долара. Еўра асеў на 2 капейкі і таргуецца на ўзроўні 2,7108. Долар страціў з пачатку таргоў паўкапейкі і таргуецца на ўзроўні 2,6704.

Курсы, якія склаліся ў пачатку таргоў 8 ліпеня / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі