Эстонскі прэзідэнт захварэў пасля ўкусу кляшча

02/09/2015 - 16:50

У прэзідэнта Эстоніі Тоомаса Хендрыка Ільвеса дактары дыягнаставалі клешчавы барэліёз. Хутчэй за ўсё, клешч укусіў яго на пачатку жніўня, калі палітык хадзіў у грыбы. Праз некалькі дзён лекары паставілі яму дыягназ — клешчавы барэліёз, або "хвароба Лайма", піша lenta.ru.

У канцылярыі прэзідэнта кажуць, што кіраўнік Эстоніі не адмовіўся ад выканання службовых абавязкаў. Адначасова ён атрымлівае прызначанае лекарамі лячэнне.

Клешчавы барэліёз (хвароба Лайма) — самая распаўсюджаная хвароба, якая перадаецца кляшчамі ў Паўночным паўшар'і. Раннія праявы могуць ўключаць высокую тэмпературу, галаўны боль, стомленасць і характэрную скурную сып. Для навакольных чалавек, хворы на клешчавы барэліёз, не заразны.

Фота: rus.delfi.ee

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі