ЕС высылае 19 супрацоўнікаў пастаяннага прадстаўніцтва Расіі

05/04/2022 - 16:49

Еўрасаюз высылае 19 супрацоўнікаў пастаяннага прадстаўніцтва Расіі пры ЕС. Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што расіян аб'явілі персонамі нон грата "за ўдзел у дзейнасці, якая супярэчыць іх дыпламатычнага статусу".

Масква абяцае Бруселю "адпаведны адказ". Як і іншым краінам свету, якія ўжо прынялі рашэнне аб высылцы расійскіх дыпламатаў. Гэта — Францыя, Германія, Літва, Італія, Швецыя, Данія, Славенія, Румынія.

Таксама ў аўторак Барэль заявіў, што Еўрасаюз будзе ўводзіць санкцыі супраць Расіі "да таго часу, пакуль працягваецца расійская агрэсія супраць Украіны", "каб спыніць вар'яцкія бесчалавечныя паводзіны расійскіх войскаў і асоб, якія прымаюць рашэнні ў Крамлі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі