ЕС рыхтуе новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму

10/01/2023 - 11:35
Урсула фон дэр Ляен / AP

Беларускі рэжым чакаюць новыя санкцыі за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. Пра гэта заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, перадае DW.

Раней краіны "Вялікай сямёркі" таксама прыгразілі беларускаму кіраўніцтву дадатковымі выдаткамі за ўцягванне ў вайну.

Беларускі рэжым з першых дзён вайны прадаставіў Расіі тэрыторыю для нападу на Украіну. Таксама ў Беларусі лекавалі параненых расійскіх вайскоўцаў. 

Раней ЕС уводзіў санкцыі за фальсіфікацыю выбараў, палітычны пераслед пратэстоўцаў, прымусовую пасадку ў Мінску самалёта Ryanair, арганізацыю "мігранцкага крызісу" на межах з Еўрасаюзам, падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі