Джасцін Трюдо і Урсула фон дэр Ляйен сярод іншых тым абмеркавалі і сітуацыю ў Беларусі / Reuters
Аб далейшай каардынацыі дзеянняў у дачыненні да Мінска ішла гаворка падчас размовы прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо з кіраўніком Еўракамісіі Уршуляй фон дэр Ляйен. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу канадскага прэм'ера.
Паведамляецца, што падчас размовы бакі выказалі заклапочанасць з нагоды парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і "дамовіліся працягваць каардынацыю сваіх дзеянняў, у тым ліку санкцый".
На днях Канада, а таксама Вялікабрытанія і ЗША ўвялі сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Мінска. Атава забараніла любыя аперацыі з каштоўнымі паперамі, страхаванне беларускіх дзяржкарпарацый, а таксама імпарт нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў з Беларусі.
ЕС ухваліў увядзенне сектаральных эканамічных санкцый супраць уладаў Беларусі яшчэ ў чэрвені. Пад іх трапілі нафтаперапрацоўка, экспарт калійных угнаенняў, банкаўская сфера, тытунёвы бізнес і тэхналогіі відэаназірання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут