Еўрасаюз асудзіў прызнанне ў Беларусі сайта і сацсетак тэлеканала "Белсат" экстрэмісцкімі. "Гэта яшчэ адна спроба ўціску рэжымам Лукашэнкі свабоды выказванняў і свабоды інфармацыі, спроба прымусіць да маўчання ўсе незалежныя галасы", — напісала ў Twitter прэс-сакратар ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Набіла Масралі.
Рашэнне аб прызнанні сайта "Белсата" і яго старонак у сацсетках "экстрэмісцкімі" 27 ліпеня прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля. Падставай сталі "матэрыялы праверкі", праведзенай ўпраўленнем ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці.
"Белсат" — польскі тэлеканал, які вяшчае на Беларусь і беспаспяхова дамагаецца акрэдытацыі на працу ў нашай краіне. Як паведамляе БелаПАН, "Белсат" не лічыць законным рашэнне суда, але абскарджваць яго не плануе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут