"Экстрэмісцкімі" ў Беларусі пачалі прызнаваць чайлдфры-суполкі

12/05/2023 - 20:22
Беларускі суд прызнаў "экстрэмістамі" суполку чайлдфры / pixabay.com

2 траўня суд Савецкага раёна Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" тэлеграм-каналы "Антинатализм, чайлдфри, чайлдхейтеры etc" і "Чайлдфри", паведамляюць праваабаронцы.

Гэта бадай што першы выпадак, калі ў спіс "экстрэмістаў" у Беларусі трапляюць суполкі чайлдфры. Ідэалогія чайлдфры — свядомае нежаданне мець дзяцей.

У "экстрэмісцкі" спіс таксама ўвайшлі:

— тэлеграм-каналы і чаты "КиберКомпот", "Юг-7 из 97", "Тутэйшы шляхціч", "Інфармацыя, мерапрыемствы, акцыі для беларусаў Уроцлава", "Belarus 97", "Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве";
— старонкі ў "Аднакласніках" "Ябацькi наХ", "Страна для жизни", "За процветающую Беларусь! Уже не верим Лукашенко", "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ";
— старонкі ў Instagram "Mensk Razam", "tihanovskaya_fan", "Stranadlyazhizni";
— старонка ў "Вконтакте" "Популярные Пружаны";
— TikTok-старонка "belarus_protests".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі