Экспарт беларускіх угнаенняў праз Літву можа быць цалкам спынены

04/08/2021 - 12:27

Экспарт беларускіх угнаенняў праз Літву можа быць цалкам спынены. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў гэтай краіны Габрыэлюс Ландсбергіс. "Магчымае поўнае спыненне, цытуе яго словы Delfi. — Я б сказаў, што так, гэта рэальна. Рэальныя перамовы яшчэ не пачаліся, таму яшчэ рана пра гэта казаць".

Са слоў Ландсбергіса вынікае, што спыненне паставак беларускіх угнаенняў па чыгунцы ў порт у Клайпеду будзе не рашэннем уладаў яго краіны з-за "гібрыднай агрэсіі" з дапамогай мігрантаў, у якой Вільня абвінавачвае Мінск. А рашэннем уладаў Еўрасаюза. Літоўскі міністр кажа, што Літва ўжо фармальна прадаставіла Бруселю прапановы па пашырэнні сектаральных санкцый ЕС. У іх згадваецца і прадукцыя "Беларуськалія". Пакуль жа пад сектаральныя санкцыі патрапляе толькі незначная яе частка.

Заява Габрыэлюса Ландсбергіса выглядае як папярэджанне афіцыйнаму Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі