Экс-рэктар Гродзенскага медуніверсітэта перастаў быць чальцом Савета Рэспублікі

08/10/2020 - 16:52

Былы рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Сняжыцкі перастаў быць чальцом Савета Рэспублікі. Адпаведная пастанова пра датэрміновае спыненне яго паўнамоцтваў зарэгістраваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

У каментары TUT.by Сняжыцкі заявіў, што гэта было яго рашэнне і прыняў ён яго з прычыны свайго стану здароўя. Дарэчы, у Савет Рэспублікі яго абралі ў лістападзе 2019 года. У папярэднім скліканні ён таксама займаў крэсла ў Савеце Рэспублікі. 

Пасля жорсткага збіцця пратэстоўцаў Сняжыцкі напісаў на сваё старонцы ў Фэйсбуку: "Дарагія сябры! Падтрымліваю сваіх калег-медыкаў і ўсіх, хто пратэставаў супраць гвалту і затрыманняў. Кадры, якія сведчаць пра жорсткае збіццё дэманстрантаў, — шакуюць. Толькі народ Беларусі, яго воля вызначыць, як нам жыць далей"

Пасля гэтага ў верасні Сняжыцкага звольнілі з пасады рэктара Гродзенскага медуніверсітэта. Замест яго ВНУ ўзначаліла Алена Краткова, якая раней кіравала Галоўным ўпраўленнем аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Цяпер Сняжыцкі працуе на кафедры ў Гродзенскім медуніверсітэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі