Былы балівійскі прэзідэнт Эва Маралес вылецеў у Мексіку, якая дала яму палітычны прытулак, перадае БЕЛТА.
У сваім акаўнце ў Твітары ён напісаў, што яму "балюча пакідаць краіну па палітычных прычынах". Разам з тым Маралес заявіў, што намераны неўзабаве з новымі сіламі вярнуцца на радзіму.
Кіраўнік МЗС Мексікі Марсела Эбрард пацвердзіў, што экс-прэзідэнт адправіўся ў Мексіку. "Паводле міжнародных канвенцый, ён знаходзіцца пад абаронай Мексікі. Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае", — дадаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.