Экс-пракурор Яўген Бабак не выйшаў пасля 15 сутак

25/06/2021 - 10:33

Пасля 15 сутак не выйшаў на волю былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска Яўген Бабак, піша "Наша Ніва". Мужчына павінен быў выйсці сёння не пазней за 10-ю гадзіну раніцы. Пазней стала вядома, што яму працягнулі на 15 сутак арышт. 

Як паведалялася раней, пры затрыманні Бабака сілавікі разграмілі яго кватэру. Асудзілі яго за вывешаны ў акне кватэры бел-чырвона-белы сцяг.

Яўген Бабак у жніўні 2020-га выдаў прадпісанне пачаць праверку па па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ. Але яго загад быў праігнараваны. Пасля гэтага ён сышоў з пракуратуры і працаваў у ІТ-кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі