Экс-палітвязень расказаў пра ціск на Сцяпана Латыпава

07/10/2024 - 14:07

Сцяпан Латыпаў на судзе / spring96.org

Палітвязень Сцяпан Латыпаў у калоніі "Ваўчыныя норы" часта сябе рэжа, каб прымусіць адміністрацыю калоніі выконваць яго правы. Пра гэта ў інтэрв'ю "Зеркалу" расказаў экс-палітвязень Арцём Мядзведскі, які частку пакарання адбываў у той самай калоніі №22 у Івацэвічах.

Мядзведскі сядзеў у Івацэвічах з чэрвеня 2022-га па сакавік 2023-га. Там ён пазнаёміўся з Латыпавым.

"У яго, груба кажучы, усё цела ў парэзах. Ён мне расказваў, за што яго пасадзілі, і казаў, што яму пагражалі пасадзіць суседзяў і родных, калі ён не падпіша прызнанне віны. Таму ён так паступіў — што называецца, ні сабе, ні ім", — расказвае Мядзведскі пра Латыпаў на судзе прабіў сабе горла (ён кажа, што гэта была "мыйка" — лязо ад станка для галення. Паводле яго, Латыпаў працягваць такім жа чынам пратэставаць у калоніі, бо "яго пачалі душыць, саджалі ў ШІЗА, ПКТ" (штрафны ізалятар, памяшканне камернага тыпу).

У ПКТ Латыпаў знаходзіўся доўга, яму не даходзілі лісты і перадачы ад блізкіх. Таму ён быў вымушаны ісці на канфлікт з адміністрацыяй.

"Ён тады сказаў, што і далей будзе, напрыклад, вены рэзаць, каб на яго ўвагу звярнулі. Таму што, калі хтосьці парэжацца, у любым выпадку павінна прыехаць праверка, даведацца, чаму, як чалавек гэта зрабіў. Начальніку будзе мінусік. А начальнік на пенсію крыху раней хоча і з добрай сумай. Навошта яму гэта?" — расказвае былы палітвязень. Паводле яго, такімі дзеяннямі Латыпаў прымушаў адміністрацыю неяк дамаўляцца: прапускаць лісты і дазваляць сустрэчы.

Сцяпан Латыпаў — уладальнік фірмы "БелАрба", жыхар мінскага "Двара пераменаў". Яго затрымалі 15 верасня 2020 года, калі мужчына спрабаваў абараніць ад сілавікоў мурал з "Дыджэямі пераменаў" у двары.

На судзе, які пачаўся ў чэрвені 2021 года, Латыпаў на першым жа пасяджэнні ўваткнуў асадку сабе ў горла. Суд над ім аднавіўся пад канец ліпеня, а  16 жніўня быў абвешчаны прысуд — 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму і 300 базавых велічынь штрафу. У верасні 2022-га палітвязню ўзмацнілі рэжым пакарання: перавялі ў магілёўскую турму №4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі