Аляксандр Андрушкевіч / Фота Дзмітрыя Казлова
Каля амерыканскай амбасады ў Вільні 26 сакавіка пачаў сухую галадоўку былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч.
Ён хоча, каб амерыканскія дыпламаты неадкладна паспрыялі вызваленню Сцяпана Латыпава. Гэта звязана са звесткамі, што ў зняволенні Латыпаў ужо трэці раз паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
Андрушкевіч збіраецца пікетаваць амбасаду ЗША кожны дзень, пакуль хопіць сілаў.
Жыхар "Плошчы Пераменаў" Сцяпан Латыпаў асуджаны на 8,5 года ўзмоцненага рэжыму. Падчас суда ён расказаў пра катаванні ў турме і ўчыніў першую спробу самагубства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут