Экс-палітвязень Банцар прайграў суд віцебскай "хіміі"

20/04/2022 - 18:27

Былы палітвязень, гродзенскі музыка Ігар Банцар прайграў суд віцебскай "хіміі", паведамляюць праваабаронцы.

Як пастанавіла суддзя Вольга Шумская, ён павінен заплаціць папраўчай установе 81 рубель 66 капеек, а таксама дзяржпошліну —  64 рублі.
 
Судзілі Банцара за нявыплату камунальных паслуг за пражыванне ў спецінтэрнаце "хіміі" — з 17 чэрвеня па 17 снежня 2021 года. Музыка казаў, што ў названы час 83 дні з 130 ён правёў у ШІЗА (штрафным ізалятары). Менавіта за гэты час ён адмаўляўся плаціць, бо камунальнымі паслугмі не карыстаўся. 

Аднак суддзя вырашыла іначай.

Банцар быў асуджаны на паўтара года "хіміі"  за перформанс у выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. На волю ён выйшаў у снежні 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі