Аляксандр Андрушкевіч / фота з яго акаўнту ў Інстаграме
Былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч, які трымаў сухую галадоўку каля амбасады ЗША ў Вільні, спыніў сваю акцыю.
Ён патлумачыў такое рашэнне станам свайго здароўя.
"Ноччу пачаліся не вельмі добрыя працэсы, а ранкам перасталі сагравацца ногі, чаго не было папярэднія дзве ночы", — расказаў ён у гутарцы з Еўрарадыё.
Андрушкевіч выйшаў на адзіночны пікет 267 сакавіка. Падчас пікетавання беларус звяртаўся да амерыканскіх дыпламатаў, каб тыя неадкладна паспрыялі вызваленню Сцяпана Латыпава. Сваю акцыю ён пачаў пасля з'яўлення звестак, што Сцяпан Латыпаў у зняволенні ўжо трэці раз паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут