Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / БелТА
У Бельгіі беларуса затрымалі за спробу абрабаваць краму. На судзе мужчына заяўляў пра сваю невінаватасць і казацў, што раней служыў у міліцыі і не мае судзімасцяў, піша "Наша Ніва".
Інцыдэнт адбыўся 25 студзеня 2026 года ў горадзе Пюрс-Сінт-Амандс. Як сцвярджае паліцыя, беларуса ўзялі на месцы злачынства. Падрабязнасці здарэння не паведамляюцца, як і імя затрыманага.
У судзе мужчына заявіў, што бутэльку ў краме скраў яго калега, а сам ён пра гэта не ведаў і гвалт не ўжываў. Беларус настойваў, што быў затрыманы выпадкова: ён быў побач і размаўляў на той жа мове, што і знаёмы.
Праблемы экс-міліцыянта не абмежаваліся абвінавачаннем у крадзяжы. У той жа дзень міграцыйныя ўлады Бельгіі пастанавілі выслаць яго з краіны і забараніць уезд у Шэнгенскую зону на тры гады. Паводзіны нашага суайчынніка былі ацэненыя як пагроза грамадскаму парадку. Таксама аказалася, што на момант затрымання ў мужчыны не было дзейнай візы ці дазволу на пражыванне.
Экс-міліцыянт спрабаваў аспрэчыць гэтыя рашэнні ў судзе. Але 15 ліпеня суд пацвердзіў рашэнне пра яго высылку. Мужчына павінен цяпер заплаціць яшчэ і 502 еўра судовых выдаткаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут