Экс-кіраўніку "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Віктару Фенчуку далі 2,5 года калоніі. Справу разглядала суддзя Маскоўскага раёна Мінска Алена Мурашка.
Фенчука судзілі за ўдзел у вулічных маршах пратэсту ў 2020-м і абвінавацілі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". На судзе пракурор заявіў, што "такія паводзіны чалавека, які прадстаўляе Беларусь на міжнароднай арэне, проста недапушчальныя".
Віктара Фенчука затрымалі 31 жніўня 2021 года. У той жа дзень у офісе АПБ адбыўся ператрус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут