Экс-дацэнту МДЛУ Наталлі Дулінай пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі

17/11/2022 - 16:21
Наталля Дуліна / TUT.by

Экс-дацэнт МДЛУ Наталля Дуліна стала падазраванай у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК). Ёй пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, піша zerkalo.io са спасылкай на тэлеграм-канал сілавікоў.

Падставай для крымінальнай справы стала інтэрв'ю, якое Дуліна дала рэсурсу, прызнанаму ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Як распавядала Еўрарадыё, Дуліну затрымалі 3 кастрычніка. Гэта чацвёртае яе затрыманне за год. На яе пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК). За гэта пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі