EBU чакае ад БТ тлумачэнняў наконт відэа здзекаў над затрыманымі

26/04/2021 - 18:01

Еўрапейскі вяшчальны саюз  чакае ад БТ тлумачэнняў наконт відэа здзекаў над затрыманымі. У EBU 14 красавіка звяртаўся старшыня Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. І ўжо атрымаў адказ.

Латушка прасіў вывучыць матэрыялы, якія сведчаць пра датычнасць БТ да катаванняў. Паводле яго слоў, яркім прыкладам гэтага з'яўляецца відэа з палітвязнем Мікалаем Дзядком на фоне чырвона-зялёнага сцягу, якое паказалі на тэлеканале "Беларусь 1".

Пасля вывучэння відэа Еўрапейскі вяшчальны саюз і запатрабаваў адказ ад Белтэлерадыёкампаніі. Больш таго, EBU збірае факты (і спрабуе іх пацвердзіць) пра сітуацыю ў нашай краіне праз АБСЕ і Савет Еўропы, праз журналісцкія арганізацыі. Любы адказ з БТ будзе ацэньвацца з улікам гэтых фактаў, адзначаецца ў лісце, які атрымаў Павел Латушка.

Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што сітуацыя ў Беларусі мусіць асвятляцца аб'ектыўна, а журналістаў не павінны пераследаваць за выкананне імі прафесійных абавязкаў.

Ліст з EBU / @latushka

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі