Дзяўчынка ў Гродне атруцілася чадным газам

20/03/2019 - 05:36

А 2-й гадзіне ночы 20 сакавіка ў Гродзенскую абласную дзіцячую клініку паступіла дзяўчынка з атручаннем чадным газам, паведамляе прэс-служба МНС

14-гадовая дзяўчынка жыве з бацькамі ў прыватным доме па вуліцы Белавежскай. Бацькі знайшлі яе ў непрытомным стане на падлозе ваннага пакоя каля душавой кабінкі. У памяшканні стаіць газавы двухконтурны ацяпляльны кацёл. 

Стан дзяўчынкі характарызуецца як цяжкі. 

Прычына атручвання высвятляецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі