Дзмітрыя Семчанку асудзілі на 15 сутак, яго жонку аштрафавалі

16/09/2022 - 14:58

Дзмітрыя Семчанку асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "дробнае хуліганства", яго жонку Юлію аштрафавалі на 960 рублёў за рэпосты "экстрэмісцкіх" каналаў, паведамляюць праваабаронцы.

Дзмітрыя і Юлію сілавікі затрымалі напярэдадні ў Мінску. Журналіста пакінулі за кратамі да суда, а яго жонку адпусцілі з-за малога дзіцяці.

Семчанка — былы кіраўнік прэзідэнцкага пула журналістаў тэлекаканала АНТ. Пасля падзей жніўня 2020 года ён сышоў з працы, у верасні яго затрымалі і асудзілі на 15 сутак за ўдзел у пратэстах.

Пасля звальнення з АНТ Дзмітрый Семчанка працаваў у PR-сферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі