Дзіця патанула ў Бярэзіне, праваліўшыся пад лёд

20/03/2021 - 13:43
На месцы гібелі хлопчыка працуюць следчыя

У Бабруйску ўдзень 20 сакавіка дзіця патанула ў рацэ Бярэзіне, праваліўшыся пад лёд. 10-гадовы хлопчык апынуўся на лёдзе без суправаджэння бацькоў.

Відавочцы здарэння выклікалі ратавальнікаў і дактароў. Хлопчыка аператыўна дасталі з вады. Але, нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць яго не атрымалася.

Цяпер на месцы трагедыі працягваюць працаваць следчыя. Высвятляюцца ўсе абставіны, паведамляе прэс-служба СК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі