Дзіця без пашпарта. Даведаліся ў юрысткі, як вырашыць праблему ў Польшчы

17/04/2024 - 13:43

Дзецям патрэбныя дакументы. Што рабіць? / unsplash.com

Што рабіць, калі ў няпоўнагадовага беларуса ў Польшчы скончыўся ці згубіўся пашпарт? А калі дзіця нарадзілася тут — ці азначае гэта, што яно аўтаматычна прызнаецца грамадзянінам Еўрасаюза?

З гэтымі пытаннямі Еўрарадыё звярнулася да польскай юрысткі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольгі Дабравольскай.

— Варта разумець: сам факт нараджэння дзіцяці ў Польшчы не гарантуе не толькі польскага грамадзянства, але нават сталага дазволу на жыхарства, — папярэджвае спецыялістка.

Каб не аказацца на парозе дэпартацыі, бацькі, а таксама тыя, хто плануе нарадзіць дзіця, павінны ведаць правілы легалізацыі.  

Разбіраемся.

Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Дзіця нарадзілася ў Польшчы

Калі дзіця нарадзілася ў Польшчы, бацькам трэба адразу звярнуцца ў польскі ЗАГС па месцы яго нараджэння і атрымаць пасведчанне аб нараджэнні. Там жа аўтаматычна дзіця атрымае нумар PESEL.

А далей шмат што залежыць ад таго, ці бяспечна бацькам ездзіць у Беларусь, а таксама звяртацца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы сваёй краіны за мяжой.


Сітуацыя 1. Калі ехаць у Беларусь небяспечна

Легалізацыя дзіцяці будзе залежыць ад прававога статусу бацькоў.

Калі вы лічыце, што ехаць у Беларусь вам небяспечна, юрысты раяць падаваць заяўку на атрыманне міжнароднай абароны.

Цяпер гэтая працэдура вельмі спрошчаная. Яна прадугледжвае атрыманне ўсіх неабходных дакументаў для жыцця ў Польшчы і бестэрміновы дазвол на жыхарства. У 99% выпадкаў беларусам выдаюцца пазітыўныя рашэнні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі