Дзеці незаконных мігрантаў у Літве пачнуць наведваць школьныя заняткі

04/10/2021 - 14:42
Лагер для бежанцаў у Літве / DELFI​

Дзеці незаконных мігрантаў пачнуць наведваць школьныя заняткі, паведамляе Delfi.lt. Усяго за парты сядзе 201 вучань ва ўзросце 6-18 гадоў.

Спецыяльныя школьныя групы створаныя ў цэнтрах прыёму бежанцаў у Руклі і Пабрадзе, а таксама Віленскім цэнтры дзённай занятасці бежанцаў. Вучыць дзяцей нелегальных мігрантаў будуць 40 настаўнікаў. 

На першым этапе школьнікаў пазнаёмяць з літоўскай мовай. На гэта будуць адведзеныя тры акадэмічныя гадзіны ў дзень, за выключэннем выхадных і святочных дзён. Затым праграму пашыраць за кошт гісторыі, геаграфіі і прадмета па выхаванні грамадзянскасці. Вучняў таксама будуць знаёміць з тэрмінамі агульнай адукацыі на літоўскай мове.

У 2021 годзе праз мяжу з Беларуссю ў Літву нелегальна трапіла амаль 4,2 тысячы мігрантаў, у асноўным іракцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі