Дзе ў Мінску нельга будзе паркавацца 7-9 траўня

06/05/2017 - 14:31

У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі ў Мінску 7-9 траўня абмяжуюць паркоўку на некаторых вуліцах у цэнтры горада. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы, 7 траўня з 0.00 да завяршэння святочных мерапрыемстваў 9 траўня забароняць паркоўку па вуліцы Камуністычнай ад Чырвонай да Кісялёва. Таксама нельга будзе паркавацца па вуліцы Чырвонай ад праспекта Машэрава да вуліцы Камуністычнай, у тым ліку на прыдарожных паркоўках.

З 22.00 8 траўня да 23.00 9 траўня будзе забароненая паркоўка на праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў, у тым ліку на прыдарожных паркоўках. Зачыняць і паркоўку на праспекце Машэрава паміж Заслаўскай і праспектам Пераможцаў, а таксама стаянку ля дома №41 на праспекце Пераможцаў (побач з хімчысткай “Ззянне”).

ДАІ нагадвае кіроўцам пра неабходнасць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месцаў стаянкі. У выпадку вымушанага спынення трэба пакідаць нумар свайго кантактнага тэлефона на лабавым шкле. Машыны парушальнікаў будзе забіраць эвакуатар. Жыхароў дамоў каля плошчы Перамогі просяць не дапускаць спрацоўвання аўтасігналізацыяў падчас святочных мерапрыемстваў.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі