Зарплата ў Беларусі / sb.by
Даследаванне Белстата ахапіла 2 517 679 работнікаў у Беларусі. З гэтай колькасці ў 18 929 чалавек памер налічанай заработнай платы перавысіў 10 000 рублёў.
Лідарам па колькасці найбольш заможных работнікаў традыцыйна выступае Мінск — 14 261 чалавек.
Па абласцях колькасць тых, хто атрымлівае звыш 10 000 рублёў, была наступная:
У Мінскай вобласці лідарамі па колькасці работнікаў з заробкам звыш 10 000 рублёў з’яўляюцца Мінскі раён (1090 чалавек па выніках мая 2025 г.) і Салігорскі раён (417).
У Гомельскай вобласці — Гомель (583) і Рэчыцкі раён (213), у Гродзенскай — Гродна (337), а таксама Лідскі раён (65) і Астравецкі раён (56).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут