Выступ The Roop на "Еўрабачанні-2021" / EBU
Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2021" пройдзе 22 мая ў Ратэрдаме (Нідэрланды). За перамогу ў самым папулярным тэлешоу Еўропы пазмагаюцца прадстаўнікі 26 краін.
У Беларусі "Еўрабачанне" ў гэтым годзе не паказваюць з-за дыскваліфікацыі групы "Галасы ЗМеста". Але магчымасць глядзець конкурс у прамым эфіры застаецца: пасля 22:00 па мінскім часе трансляцыя пачнецца на афіцыйным YouTube-канале.
Парадак выступленняў у фінале "Еўрабачання-2021" будзе такім:
Пераможцу "Еўрабачання-2021" вызначаць галасаваннем тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы. За некалькі гадзін да старту фінальнага канцэрта букмекеры робяць стаўкі на прадстаўнікоў Італіі, Францыі ці Мальты, пры гэтым шанцы ёсць таксама ў Швейцарыі і Украіны. Наколькі гэтыя прагнозы будуць дакладнымі, стане вядома ўжо ў ноч з суботы на нядзелю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут