Дырэктар мінскай фірмы не заплаціў падаткі на 11 мільярдаў рублёў

04/09/2015 - 07:59

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу на дырэктара прыватнай кампаніі, якая недаплаціла ў бюджэт 11 мільярдаў рублёў. Фірма займаецца пастаўкамі сродкаў для абароны раслінаў.

Падставай для крымінальнага пераследу сталі матэрыялы праверкі, зладжанай Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі. Паводле гэтых матэрыялаў, дырэктар фірмы сумесна з жыхаром Мінскага раёна і жыхаркай Мінска, якія таксама працавалі ў гэтай кампаніі, схавалі прэміяльныя выплаты вытворцаў і занізілі падатковую базу для ўліку падатку на прыбытак болей як на 64 мільярды рублёў.

Маёмасць падазраваных і прадпрыемства на суму болей за 330 мільярдаў рублёў арыштаванае. Фігуранты справы затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі