Дырэктар "Атланта" сустрэўся з Калеснікавай і паабяцаў не звальняць страйкоўцаў

18/08/2020 - 12:05

Рабочыя завода халадзільнікаў "Атлант" паведамляюць, што на іх ціснуць, таму яны асцерагаюцца выходзіць на страйк. Да прахадной выйшлі толькі некалькі работнікаў.

Каля прадпрыемства стаіць група падтрымкі страўкоўцаў — у ёй некалькі дзясяткаў чалавек. Падтрымаць іх прыехала Марыя Калеснікава — прадстаўніца аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай. Яна правяла перамовы з дырэктарам "Атланта" Дзмітрыем Сакалоўскім. Ён выйшаў да пратэстоўцаў і заявіў, што на тэрыторыі прадпрыемства ў працоўны час абмяркоўвае толькі працоўныя пытанні. 

Тым не менш Сакалоўскі публічна паабяцаў не звальняць страйкоўцаў. "Усё, што робіцца на тэрыторыі ЗАТ "Атлант", будзе ў рамках заканадаўства", — заявіў ён. 

Гендырэктар завода таксама заявіў, што прадпрыемства працуе і рабочым ніхто не забараняе выйсці на акцыю пратэсту.

Палітычныя страйкі адбываюцца на шэрагу беларускіх прадпрыемстваў ужо з пятніцы, 14 жніўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі