Дыпламаты і партызаны: МЗС і "Беларусь сегодня" адначасова выпусцілі стыкеры

20/02/2020 - 12:13

20 лютага Міністэрства замежных спраў выпусціла стыкерпак для Вайбера да Дня роднай мовы. На карцінках — беларускія дыпламаты з подпісамі "Пратэстую!", "Усё па пратаколе!", "Консул у дапамогу", "Трэба падумаць", "За Радзіму!"

У гэты ж дзень свае стыкеры выпусціў і выдавецкі дом "Беларусь сегодня". Яго стыкеры прысвечаныя партызанскай тэме. На карцінках — партызаны з подпісамі "Я на заданні", "Я нічога не скажу", "Не зразумеў задачу...", "Перазімуем" ды інш.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага.

Стыкеры ад "Беларусь сегодня"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі