Дыега Марадона хоча атрымаць расійскі пашпарт

03/07/2017 - 10:32

Аргенцінская зорка футбола Дыега Марадона задумаўся аб атрыманні расійскага грамадзянства, піша “Советский спорт".

56-гадовы аргентынец прыехаў у Расію ў рамках руху “Расія любіць футбол”, і наведаў фінал Кубка канфедэрацый.

Раней Марадона заявіў пра гатоўнасць ўзначаліць зборную Расіі па футболе і расказаў, што лічыць прэзідэнта Уладзіміра Пуціна сваім кумірам: “У мяне на сцяне дома ёсць фатаграфіі. Побач вісяць партрэты: Фідэль Кастра і Уладзімір Пуцін”, — сказаў футбаліст.

У бытнасць гульцом Марадона ў складзе зборнай Аргенціны выйграў чэмпіянат свету 1986 года. У 2001 годзе па выніках апытання Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) яго і бразільца Пеле прызналі найлепшымі футбалістамі ў гісторыі.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі