Двух віцебскіх міліцыянтаў звольнілі за выраб самагону

16/01/2018 - 16:22

У 2017 годзе двух супрацоўнікаў віцебскай міліцыі злавілі на вырабе і продажы самагону. Абодвух аштрафавалі па максімуме і звольнілі. Пра гэта распавёў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Іван Кубракоў, перадае БЕЛТА.

Начальнік віцебскай міліцыі заявіў, што яны надаюць вялікую ўвагу павышэнню даверу з боку насельніцтва. 

Разам з тым служба ўласнай бяспекі міліцыі абараняе супрацоўнікаў ад неабгрунтаванай дыскрэдытацыі. Напрыклад, летась у інтэрнэце з'явіліся відэаролікі з абразлівым кантэнтам на адрас міліцыянтаў з Ушачаў. Праверка выявіла, што ролікі рабілі тры жыхары райцэнтра. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за абразу і паклёп, якія разглядаюцца ў судзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі