Двух магілёўцаў забіла токам, калі яны пайшлі красці каналізацыйныя трубы

13/06/2019 - 16:09

У Магілёве 13 чэрвеня каля 14.30 два мужчыны (30 і 32 гадоў) загінулі ад удару токам на неэксплутаванай тэрыторыі мясцовага прадпрыемства, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.

Мужчыны не былі супрацоўнікамі прадпрыемства. У гэты дзень яны прыйшлі на тэрыторыю завода, каб скрасці каналізацыйныя трубы і здаць іх на металалом. Мужчыны забраліся ў тунэль для камунікацый, у які яны раней самавольна правялі электракабель. Там іх смяротна ўдарыла токам.

Следчыя працягваюць высвятляць усе акалічнасці здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі