Двух абітурыентаў у Мінску злавілі на шпаргалках на ЦТ па беларускай мове

12/06/2018 - 16:23

12 чэрвеня з цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове былі выдаленыя два абітурыенты. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Па яго словах, абітурыентаў злавілі на выкарыстанні шпаргалак. Адзін з іх здаваў ЦТ у БНТУ, другі — у медуніверсітэце. Абодва яны не змогуць здаць гэты іспыт сёлета нават у рэзервовыя дні. 

"У цэлым жа першы іспыт прайшоў дастаткова спакойна і арганізавана. Не было зарэгістравана ніякіх нараканняў ні па пачатку экзамену, ні па працэдуры яго правядзення", — заявіў Міксюк.

Дырэктар РІКВ яшчэ раз нагадаў, што ў аўдыторыях катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць розныя прылады сувязі. Абітурыенты, якія прынясуць на іспыт мабільнікі або шпаргалкі, будуць выдаленыя і не змогуць здаць яго сёлета. 

Наступнае іспыт на ЦТ пройдзе 14 чэрвеня. Абітурыенты будуць здаваць рускую мову.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі