Двое жыхароў Гродна ашукалі ФК "Нёман" на 900 мільёнаў рублёў

26/02/2016 - 10:32

Двое жыхароў Гродна ашукалі футбольны клуб "Нёман" на 900 мільёнаў рублёў. Па факце махлярства ў асабліва буйным памеры распачалі крымінальную справу.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, падазраваныя ў траўні-жніўні 2014 года злоўжылі даверам службовых асобаў футбольнага клуба і завалодалі таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Таварыства з абмежаванай адказнасцю не аплаціла тавар, які быў пастаўлены "Нёманам". Па справе праходзяць заснавальнік і дырэктар фірмы (1984 і 1987 гадоў нараджэння). Следчыя працягваюць вывучаць дакументы, праводзяць допыты, ідзе пошук падазраваных. Па іх месцы жыхарства правялі ператрусы. Забраны і прызнаны рэчавым доказам аўтамабіль аднаго з гродзенцаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі