Два жыхары Касцюковічаў катавалі жанчыну распаленым прасам

08/02/2016 - 07:41

У Касцюковічах мясцовы райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на двух мясцовых жыхароў за катаванне.

Падазронымі па справе праходзяць 41-гадовы і 31-гадовы мужчыны, якія раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку і за забойства.

Паведамляецца, што мужчыны разам з 37-гадовай жанчынай выпівалі дома ў аднаго з іх. Паміж імі ўзнік канфлікт, пасля чаго жанчыну збілі кулакамі і качалкай. Потым мужчыны пачалі катаваць яе распаленым прасам. Жанчына атрымала апёкі цела і твара першай і другой ступені.

Праваахоўнікі затрымалі мужчын і ўзялі пад варту. Матыў іх дзеянняў высвятляецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі