Два гродзенцы скралі бутэльку элітнага каньяку і пяць пар абутку

11/03/2019 - 08:09

Напярэдадні 8 Сакавіка два гродзенцы (40 і 35 гадоў) вырашылі пацешыць сябе святочнымі падарункамі. Праўда, надумалі абысціся без грошай.

Як піша uvd.grodno.by, яны зайшлі ў гіпермаркет "Еўраопт" на вуліцы Ціміразева. Там каля пятай гадзіны вечара мужчыны скралі бутэльку каньяку за 420 рублёў. Зламыснікі збілі антыкрадзежны чып, таму спакойна вынеслі бутэльку з крамы. 

Літаральна праз гадзіну яны перайшлі ў абутковую краму. Адтуль яны за паўтары гадзіны вынеслі пяць пар абутку на агульную суму 355 рублёў.

Усе гэтыя дзеянні трапілі на камеры відэаназірання. Міліцыянты неўзабаве высветлілі асобы зламыснікаў. Частку крадзенага ўдалося вярнуць. 

На гродзенцаў пачалі крымінальную справу за крадзеж. Ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі