Снег, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 21 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу. Удзень ападкі прагназуюцца пераважна па паўднёва-ўсходняй палове (дождж, мокры снег). Уначы і зранку месцамі па краіне чакаюцца туман і галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла. Удзень чакаецца 0...+6 градусаў.
У суботу і нядзелю мокры снег і дождж прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Вецер месцамі будзе парывісты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут