Допуск спартоўцаў з "чорнага спісу" да гульняў абмяркуюць у Генпракуратуры

24/03/2023 - 10:36
Генеральная пракуратура / prokuratura.gov.by

Камісія па допуску спартоўцаў з "чорнага спісу" да гульняў правядзе пасяджэнне да канца сакавіка. Пройдзе яно ў Генпракуратуры, піша Tribuna.com. Найбольш верагоднай датай называюць 28 сакавіка.

У снежні 2022 выданне паведаміла, што ў Міністэрстве спорту існуе "чорны спіс" спартоўцаў, у які ўнесена мінімум 48 чалавек. Пераважна гэта тыя, хто ў верасні 2020-га запісаўся ў відэароліку супраць гвалту сілавікоў. Клубам забаранілі заключаць кантракты з фігурантамі спісу.

Пазней стала вядома, што Мінспорту выбарачна выключае некаторых спартоўцаў з "чорнага спісу". Паўплываць на гэта могуць просьбы кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі