Дональд Туск пераабраны старшынёй Еўрапейскага Савета

09/03/2017 - 16:55

Польскі палітык Дональд Туск працягне займаць пасаду старшыні Еўрапейскага Савета да 2019 года, паведамляюць замежныя СМІ. Яго пераабранне на наступныя два з паловай гады адбылося ў чацвер, 9 сакавіка, на саміце лідэраў краін-чальцоў ЕС. 

Паведамляецца, што за кандыдатуру 59-гадовага польскага палітыка аддалі свае галасы 27 з 28 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краін ЕС. 

Вядома, што супраць пераабрання Туска актыўна выступала Польшча. Кіраўніца польскага ўрада Беата Шыдла нават накіравала ліст кіраўнікам дзяржаваў і ўрадаў іншым 27 краін Еўрасаюза. Яна заяўляла, што на пасадзе кіраўніка Еўрасавета Туск груба парушыў прынцыпы палітычнага нейтралітэту і ўмешваўся ва ўнутраныя справы Польшчы. Падставай для гэтага стала тое, што Туск фактычна выказаўся за санкцыі Брусэля супраць Варшавы пасля таго, як кіраўніцтва Польшчы абвінавацілі ў адмове захоўваць вяршэнства закона і стандарты дэмакратыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі