Дольф Лундгрэн праехаў на найноўшым беларускім бронеаўтамабілі "Кайман"

12/12/2016 - 15:11

Дольф Лундгрэн праехаў на найноўшым беларускім бронеаўтамабілі "Кайман". Адбылося гэта 11 снежня падчас наведвання амерыканскім акцёрам, кінарэжысёрам "Лініі Сталіна".

Як інфармуе stalin-line.by, у гісторыка-культурным комплексе Лундгрэна апранулі ў форму чырвонаармейца, распавялі яму пра баі лета 1941 года. Амерыканец змог пастраляць з вінтоўкі Мосіна, кулямёта Максім і нават з артылерыйскай гарматы. Ён праехаў на танку КВ, трымаючы ў руках самазарадны карабін Сіманава. Пасля гэтага Лундгрэну і паказалі "Каймана", які быў створаны на Барысаўскім рамонтным заводзе.

Таксама амерыканскі акцёр наведаў у Мінску музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (гл. відэа). Адразу пасля свайго прыезду ў нашу краіну Дольф Лундгрэн наведаў офіс кампаніі Wargaming. Там яму распавялі пра працэс стварэння гульні World of Tanks і прапанавалі ў яе пагуляць, чым акцёр і заняўся.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі