Дочкі Сяргея Дарэнкі лічаць, што ён мог быць атручаны

10/05/2019 - 19:30

Дочкі Сяргея Дарэнкі лічаць, што ён мог быць атручаны. Пра гэта ria.ru паведаміў прадзюсар Андрэй Разін, які з імі размаўляў. Вядомы журналіст Дарэнка памёр 9 траўня ў Маскве ў 59-гадовым узросце. Ён ехаў на матацыкле і раптоўна ўпаў. Эксперты засведчылі, што журналіст памёр ад разрыву аорты.

Дочкі Сяргея Дарэнкі звярнуліся ў праваахоўныя органы і папрасілі расследаваць абставіны смерці бацькі. Таксама яны выступілі супраць крэмацыі, бо ў выніку яе "могуць быць схаваныя сляды забойства", гаворыць Разін. На крэмацыі настойвае другая жонка Дарэнкі Юлія, аднак дочкі супраць. Сітуацыю спрабавалі ўрэгуляваць з дапамогай юрыста.

РБК дадае, што заяву ў паліцыю напісала дачка Дарэнкі Кацярына. Яна лічыць Юлію "зацікаўленай асобай" у смерці бацькі і кажа, што мае "пэўныя факты".

Дарэнка ў 1990-я — у 2000 годзе працаваў аглядальнікам і тэлевядучым на галоўных расійскіх тэлеканалах. Яго называлі "тэлекілерам". Ён быў звольнены пасля праграмы пра гібель падлодкі "Курск" і жорсткай крытыкі Уладзіміра Пуціна. З 2014-га года ўзначальваў рэдакцыю радыёстанцыі "Говорит Москва".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі