Дэвід Хэйл у Курапатах / @USEmbBy
У аўторак вечарам, 17 верасня, пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл адправіўся ва ўрочышча Курапаты.
Палітык наведаў гістарычнае месца, дзе ўспомніў трагічны лёс ахвяр тыраніі і тэрору, паведамляе Twitter амбасады ЗША ў Мінску. Ён адзначыў, якую ахвяру прынесла Беларусь у сваёй барацьбе за незалежнасць. Такія падзеі не павінны паўтарацца зноў, падагульніў намеснік дзяржсакратара ЗША.
Пазней Дэвід Хэйл сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных палітычных сіл Беларусі. Ён выказаў цвёрдую прыхільнасць Амерыкі да абароны чалавечай годнасці, а таксама да фундаментальных прынцыпаў дэмакратыі.