Дэпутатка Ганна Канапацкая зламала нагу і з прыгодамі трапіла ў траўмпункт

03/03/2017 - 10:23

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая замест дзелавой паездкі ў Вашынгтон паехала ў траўмпункт: выходзячы з пад'езда, каб паехаць у аэрапорт, яна паслізнулася і зламала нагу. Сваякі павезлі дэпутатку ў новенькую паліклініку №40, да якой "прыпісаная" Ганна. Там чакалі прыгоды.


"Траўмапункт знаходзіцца на гары. Там ёсць пандусы, але яны з'яўляюцца часткай нейкага альпійскага серпантыну, — дзеліцца ўражаннямі ў размове з Еўрарадыё Канапацкая. — Мне з паламанай нагой было нерэальна даскакаць да дзвярэй. Давялося па пашпарце браць вазок. Але гэта палова бяды. Далей — уваходныя дзверы з даводчыкам і высокі парог, праз які вазок пераскочыць не можа. Патрэбная была мужчынская сіла, каб яго разам са мной прыпадняць і занесці ў траўмапункт. Адкрываю дзверы да ўрача — там такі ж высокі парог. Добра, што дзверы без даводчыка. У мяне пытанне: які архітэктар зацвердзіў гэты праект з такім пад'ездам, дзвярыма і парогамі і траўмапункце? Такія дробязі і паказваюць, што ў нас не думаюць, калі нешта робяць".

 

Па словах Ганны, вонкава нібыта безбар'ернае асяроддзе ў паліклініцы прысутнічае. А на самой справе, гэта не так:


"Паліклініка добрая, з новым абсталяваннем, там чыста і добрыя ўважлівыя дактары. Не было чэргаў, мяне хутка абслужылі, я прыехала па прапісцы без дэпутацкага пасведчання, цудоўны доктар-рэнтгенолаг. Але момант траплення ў паліклініку чалавека з паламанай нагой гэтую карціну сапсаваў".

 

 

Фота Ганны Канапацкай

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі