Дэлсі Радрыгес / Коммерсантъ
Фактычная кіраўніца Венесуэлы Дэлсі Радрыгес, якую Дональд Трамп называў цудоўным чалавекам і жаданым партнёрам, шмат гадоў знаходзіцца пад пільным наглядам амерыканскіх спецслужбаў. Паводле крыніцаў агенцтва Associated Press, на яе завездена з тузін крымінальных справаў, звязаных з распаўсюдам наркотыкаў.
Радрыгес, якая выконвае абавязкі прэзідэнта Венесуэлы пасля выкрадання Нікаласа Мадуры, фігуруе ў расследаваннях DEA — Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі, што ўваходзіць у склад Міністэрства юстыцыі ЗША. Некаторыя з гэтых расследаванняў застаюцца актыўнымі, а іх геаграфія — ад Парагвая і Эквадора да Фінікса і Нью-Ёрка ў ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут