Дэбютант вышэйшай лігі “Гарадзея” перамагла мінскае “Дынама”

06/02/2016 - 15:34

Дэбютант вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе клуб “Гарадзея” перамог у таварыскім матчы мінскае “Дынама”, сярэбранага прызёра леташняга першынства. Матч прайшоў 6 лютага на сталічным футбольным манежу. Хоць дынамаўцам і ўдалося адкрыць лік на 26-й хвіліне, аднак яны не змаглі атрымаць перамогу і ў другім тайме прапусцілі два галы. Вынік — 2:1 на карысць “Гарадзеі”.

Нагадаем, што на мінулым тыдні “Дынама” сустракалася ў кантрольным спарынгу з яшчэ адным дэбютантам вышэйшай лігі, “Крумкачамі” і разграміла іх з лікам 5:0.

Дарэчы, “Крумкачы” таксама правялі новы таварыскі матч. Яны згулялі ўнічыю са “Слуцкам” — 1:1.

Вынікі іншых спарынгаў, якія прайшлі 6 лютага: “Нафтан” — “Віцебск” — 1:2, “Граніт” — “Нёман” — 1:0, “Мінск” — “Тарпеда-БелАЗ” — 1:0.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі