Дар'я Домрачава падзякавала дактарам лякарні, дзе нарадзіла дачку

06/10/2016 - 18:16

Біятланістка Дар'я Домрачава ў сваім акаўнце ў Інстаграме падзякавала медыкам 6-й гарадской клінікі, дзе яна нарадзіла дачку.

"Вялікі дзякуй усім за віншаванні! Асобны і самы вялікі дзякуй Наталлі Адзінцовай і ўсім дактарам, якія дапамаглі 1 кастрычніка здарыцца гэтаму цуду!" — напісала трохразовая алімпійская чэмпіёнка. Наталля Адзінцова, якой падзякавала спартоўка — гэта намесніца галоўнага лекара па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе клінікі.

Як паведамлялася раней, 1 кастрычніка ў Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена нарадзілася дачка. Вага дзяўчынкі пры нараджэнні — 3650 г. Як плануюць назваць дачку, зорная пара біятланістаў яшчэ не паведамляла.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі