Дар'я Домрачава не плануе трэнерскую працу ў Беларусі

03/08/2026 - 15:29

Дар'я Домрачава

Біятланістка Дар'я Домрачава не плануе займацца трэнерскай працай у Беларусі. Пра гэта чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка расказала ў інтэрв'ю выданню "Точка".

Цяпер сям'я Домрачавай жыве на тры краіны — Беларусь, Нарвегію і Манака. Першыя дзве краіны — родныя для Домрачавай і яе мужа, знакамітага нарвежскага біятланіста Уле-Эйнара Б'ёрндалена. А Манака сям'я з ініцыятывы Б'ёрндалена выбрала таму, што там камфортна, бяспечна і ніхто не звяртае ўвагі на славутых асобаў.

Раней Домрачава і Б'ёрндален больш за два гады трэніравалі кітайскіх біятланістаў. Але на пытанне пра магчымую трэнерскую кар'еру на радзіме біятланістка адказвае адмоўна: "Трэнерская праца вельмі цікавая, але яна патрабуе поўнай адданасці і прысвячэння практычна ўсяго свайго часу працэсу".

А цяпер шмат увагі ў яе займаюць падрастаючыя дзеці — 9‑гадовая Ксенія і трохгадовая Міра. Домрачава кажа, што гэта зараз для яе галоўнае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі