"Даніэла" зачыніла 40 школаў на Міншчыне

13/01/2016 - 17:20

Шэраг школ у Беларусі былі вымушаныя зачыніцца праз умовы надвор'я падчас цыклону "Даніэла". Як паведамляе прэс-служба Мінадукацыі, найбольшая колькасць зачыненых падчас цыклону школаў — у Мінскай вобласці. Тут 12 і 13 студзеня не працавалі 40 школаў. Заняткі ў іх перанесеныя на 16 студзеня.

Паведамляецца, што міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў правёў нараду, на якой паставіў задачу аператыўна навесці парадак на тэрыторыі ўсіх устаноў адукацыі пасля снегападу. Таксама ён патрабуе ў самыя кароткія тэрміны ліквідаваць праблемы ў падвозе дзяцей у садкі і школы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі